Такое меркаванне выказаў намеснік старшыні Пастаяннай камісіі верхняй палаты парламента па эканоміцы, бюджэце і фінансах Віктар Ананіч.
"Законы, што рэгулююць фінансавую сферу, маюць вельмі важнае значэнне для ўстойлівага развіцця эканомікі краіны. Удасканаленне прававых умоў кампенсавання грашовых сродкаў для фізічных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў - гэта важны фактар росту прывабнасці дэпазітаў, забеспячэнне падушкі бяспекі для грамадзян і малога бізнесу", - падкрэсліў сенатар.
Паводле слоў Віктара Ананіча, змяненні ў закон павінны прывесці да росту ашчаднай актыўнасці насельніцтва і прадстаўнікоў бізнесу.
Так, закон прадугледжвае гарантаванае кампенсаванне фізічным асобам усёй сумы грашовых сродкаў, размешчаных у банках. Кампенсацыю цяпер атрымаюць і фізічныя асобы, якія выступілі ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка, але з устанаўленнем для іх абмежавання па суме кампенсацыі ў памеры Br100 тыс. у адным банку. Адпаведна, калі ІП заключыў з банкам некалькі дагавораў банкаўскага ўкладу і мае некалькі ўкладаў у адным банку, выплата кампенсацыі па кожным з іх праводзіцца прапарцыянальна суме ўкладу, але ў сукупнасці не больш за названы памер.
Істотныя змяненні, што паляпшаюць становішча грамадзян па пытанні гарантаванага вяртання ўкладаў, закранулі тэрмін выплаты кампенсацыі грашовых сродкаў банкаўскіх укладаў і тэрмін, на працягу якога ўкладчыкі маюць права звярнуцца за кампенсаваннем банкаўскага ўкладу. Таксама істотна скараціўся тэрмін выплаты кампенсацыі па заявах, якія не патрабуюць дадатковага вывучэння, з аднаго месяца да 7 дзён (з даты падачы заявы аб выплаце кампенсацыі), і толькі пры неабходнасці дадатковага вывучэння заявы тэрмін захоўваецца да аднаго месяца. З двух да пяці гадоў павялічана працягласць часу, на працягу якога ўкладчыкі маюць права звярнуцца за кампенсаваннем банкаўскага ўкладу.
Фізічным асобам, якія не з`яўляюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі, прадастаўлена магчымасць выбару спосабу выплаты кампенсацыі (наяўнымі грашовымі сродкамі ў банку-павераным або ў безнаяўным парадку праз пералічэнне на пазначаны ў заяве бягучы (разліковы) банкаўскі рахунак фізічнай асобы ў банку Беларусі).
Акрамя таго, закон прадугледжвае істотнае пашырэнне паўнамоцтваў агенцтва для забеспячэння эфектыўнай рэалізацыі ім абавязкаў па выплаце ІП кампенсацыі банкаўскіх укладаў, а таксама стварэння ўмоў для далейшага развіцця такой сістэмы. У прыватнасці, прадугледжваецца магчымасць размяшчэння часова свабодных грашовых сродкаў агенцтва ў аблігацыі Банка развіцця. Агенцтва такім чынам стане альтэрнатыўным інвестыцыйным інструментам высокай якасці.
Віктар Ананіч упэўнены, што закон умацуе давер грамадзян і бізнесу да банкаўскай сістэмы краіны і ў цэлым будзе садзейнічаць павышэнню іх інвестыцыйнай актыўнасці. Такім чынам, гэта дасць магчымасць эканоміцы краіны развівацца, выгадна ўкладаць рэсурсы ў інвестыцыйныя праекты, што ў сваю чаргу пашырыць магчымасці па стварэнні новых рабочых месцаў, павысіць эфектыўнасць работы прадпрыемстваў і павысіць дабрабыт грамадзян нашай краіны.
29 кастрычніка 2021, Мінск
БЕЛТА
29 кастрычніка 2021, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/42/61172
Текущая дата: 16.11.2024