Па дапамогу ў Салігорскі РАУС звярнуўся 24-гадовы гараджанін: зламыснік атрымаў доступ да старонкі ў сацыяльнай сетцы яго малодшага брата і шляхам падману завалодаў грашовымі сродкамі заяўніка.
Кібермахляр настолькі ўжыўся ў ролю ўладальніка ўзламанай старонкі, што салігарчанін не ўсумніўся ў тым, што з ім камунікуе і просіць пазычыць грошай «да заўтра» яго родны брат, паведамляе падрабязнасці здарэння група інфармацыі і грамадскіх сувязяў Салігорскага РАУС. У выніку дзеянняў зламысніка малады чалавек пазбавіўся 250 рублёў. Па просьбе махляра ён перавёў на ўказаны рахунак спачатку 150, а затым яшчэ 100 рублёў.
Калі пацярпелы зразумеў, што стаў ахвярай злачынства, ён звярнуўся ў праваахоўныя органы. Па факце супрацьпраўнага завалодання грашовымі сродкамі распачата крымінальная справа па частцы 1 артыкула 209 КК Рэспублікі Беларусь «Махлярства».
Сяргей Расолька
Звязда, 1 листапада 2021
Звязда, 1 листапада 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/42/61392
Текущая дата: 16.11.2024