Белорусский портал в Казахстане

Няякасныя мучныя прысмакі выключылі з продажу ў Магілёве



Няякасныя мучныя прысмакі выключылі з продажу пасля праверкі аднаго з ТАА ў Магілёве. Аб гэтым паведамілі ў Магілёўскай абласной інспекцыі Дзяржстандарту.

Падчас праверкі ў продажы былі выяўленыя няякасныя мучныя кандытарскія вырабы з маркіроўкай «Яшкін»: швейцарскія бісквітнай рулеты, вішнёвы і чарнічны. Вытворца — Расійская Федэрацыя.

Па выніках даследаванняў было ўстаноўлена, што прадукцыя не адпавядае патрабаванням тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза ТР МС 021/2011 «Аб бяспецы харчовай прадукцыі» і ТР МС 029/2012 «Патрабаванні бяспекі харчовых дабавак, араматызатараў тэхналагічных дапаможных сродкаў» па бяспецы. Пры вытворчасці прадукцыі выкарыстоўваліся заяўленыя ў маркіроўцы недапушчальныя харчовыя дабаўкі для такіх вырабаў — антыакісляльнік ізааскарбат натрыю (Е316) і кансервант бензаат натрыю (Е211).

Дзяржстандарт забараніў ўвоз і абарачэнне гэтай прадукцыі на тэрыторыі Беларусі.

Звязда, 28 ліпеня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/43/60274
Текущая дата: 03.10.2024