За мінулы перыяд 2021 года Дзяржстандарт прызнаў небяспечнымі 80 найменняў абутку і забараніў іх увоз у Беларусь. Якія паказчыкі не былі пройдзены ў ходзе праверкі, распавяла начальнік аддзела сертыфікацыі прадукцыі і паслуг ТООТ Марына Кісялёва.
Пры ацэнцы бяспекі абутку для дарослых важнымі паказчыкамі, у адпаведнасці з тэхнічным рэгламентам Мытнага саюза, выступаюць трываласць мацавання абцаса і падэшвы, а таксама гнуткасць. Паводле слоў спецыяліста, часцей за ўсё тавары не праходзяць выпрабаванні па трываласці мацавання абцаса (гэта асабліва актуальна для жаночых мадэляў) і падэшвы.
Да дзіцячага абутку пералік патрабаванняў шырэй. Эксперты скрупулёзна ацэньваюць хімічную бяспеку матэрыялаў, прымененых пры пашыве, і ўжо пералічаныя паказчыкі механічнай бяспекі — трываласць мацавання падэшвы, гнуткасць, вышыню абцаса.
Акрамя гэтага, пры вырабе абутку для дзяцей ясельного ўзросту недапушчальна ўцяпляць верхнюю частку штучным мехам або байкам, а ў падкладцы ўсіх відаў і мадэляў забаронена выкарыстоўваць штучную і сінтэтычную скуру.
Звязда, 3 кастрычніка 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/43/60822
Текущая дата: 16.11.2024