ЗАТ "Ідэя Банк" далучылася да МТБанка, паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка Беларусі.
Праўленне Нацыянальнага банка прыняло пастанову ад 26 кастрычніка нумар 309 аб дзяржаўнай рэгістрацыі змяненняў і дапаўненняў, уносімых у статут закрытага акцыянернага таварыства "Мінскі транзітны банк" (ЗАТ "МТБанк") у сувязі з далучэннем да яго ЗАТ "Ідэя Банк".
"Таксама ў адпаведнасці з гэтай пастановай у Адзіны дзяржаўны рэгістр юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў унесены запіс аб спыненні дзейнасці ЗАТ "Ідэя Банк". "МТБанк з`яўляецца правапераемнікам усіх правоў і абавязкаў ЗАТ "Ідэя Банк", - адзначылі ў Нацбанку.
Дакументам зарэгістраваны змяненні ў статут МТБанка, звязаныя са змяненнем яго поўнай назвы. Цяпер яго новая поўная назва - закрытае акцыянернае таварыства "МТБанк".
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/43/61218
Текущая дата: 27.12.2024