Падзея адбылася ў Свіслацкім раёне. Да мясцовага пенсіянера вечарам завітаў незнаёмец з прапановай купіць коўдры і пасцельную бялізну. Маўляў, тавар якасны і кошт за яго прывабны. У выніку сталы мужчына набыў тры коўдры і тры камплекты пасцельнай бялізны за 700 рублёў.
Праз некаторы час пакупнік засумняваўся ў кошце тавару. Ці сапраўды ён каштуе такіх грошай. Каб высвятліць гэта, мужчына звярнуўся ў міліцыю. Для вызначэння кошту была прызначана судовая экспертыза.
Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік ДКСЭ па Гродзенскай вобласці Алена Місюкевіч, агульны кошт трох коўдраў і трох камплектаў пасцельнай бялізны складае 169 рублёў. Такім чынам, пенсіянер пераплаціў «карабейніку» амаль 530 рублёў, што ў чатыры разы больш рэальнага кошту тавару. Па даным факце раённым аддзелам Следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа.

І такія выпадкі — не рэдкасць. Як расказалі ў судова-экспертным ведамастве, на экспертызу раз-пораз трапляюць рэчы, якія грамадзяне набываюць па-за гандлёвымі аб’ектамі ці рынкамі. У выніку нярэдка становяцца ахвярамі зламыснікаў. Так, з пачатку года праведзена больш 300 судовых тавараведчых экспертыз, якія па большай частцы прызначаюцца праваахоўнымі органамі. Звяртаюцца і самі грамадзяне. Як правіла, галоўнае пытанне, якое іх цікавіць: ці адпавядае тавар заяўленым характарыстыкам.
Маргарыта Ушкевіч
Звязда, 5 лістапада 2021
Звязда, 5 лістапада 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/43/61295
Текущая дата: 27.12.2024