Жыхар Віцебска зліваў паліва са службовага аўтамабіля, паведаміла афіцыйная прадстаўніца Кастрычніцкага РАУС горада Аляксандра Цішуціна.
Падчас праверкі высветлілася, што 34-гадовы кіроўца аднаго з дзяржаўных прадпрыемстваў краў бензін. «Праваахоўнікі ўстанавілі, што крадзеж гаручага быў зроблены з дапамогай паліўнай карты арганізацыі. Грамадзянін скарыстаўся сваім службовым становішчам і зліў 155 л дзяржаўнага бензіну», — распавяла Аляксандра Цішуціна.
Следчыя ў дачыненні да падазраванага распачалі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 211 (прысваенне або растрата) КК.
Звязда, 8 лістапада 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/43/61388
Текущая дата: 27.12.2024