Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 15 лістапада падпісаў указ № 441 «Аб страхаванні ўраджаю сельскагаспадарчых культур, жывёлы і птушкі»



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Дакументам зацверджаны пералік сельскагаспадарчых культур, жывёлы і птушкі і страхавыя тарыфы па іх абавязковаму страхаванню з дзяржаўнай падтрымкай на 2022 год. Акрамя таго, указам зацверджаны працэнт кампенсацыі шкоды і выдаткаў на перасеў на наступны год пры гібелі сельскагаспадарчых культур, а таксама працэнт кампенсацыі шкоды пры гібелі (склоне), вымушаным убое (знішчэнні) жывёлы і птушкі.

«Указ накіраваны на эфектыўную рэалізацыю механізму абавязковага страхавання з дзяржаўнай падтрымкай ураджаю сельскагаспадарчых культур, жывёлы і птушкі, атрымання вытворцамі сельскагаспадарчай прадукцыі страхавых выплат пры гібелі і перасеву застрахаваных пасеваў сельскагаспадарчых культур, а таксама пры гібелі, вымушаным убое (знішчэнні) жывёлы і птушкі», — адзначылі ў прэс-службе.

Звязда, 15 лістапада 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/43/61507
Текущая дата: 27.12.2024