Дакладныя адрасы вызначыць Мінгарвыканкам, прычым яны будуць падзеленыя па двух напрамках: гандлёвыя пляцоўкі па горадзе, у тым ліку буйныя, а таксама пункты ў дварах, каб можна было прадаваць прадукцыю проста з машын.
На кірмашах, у якіх удзельнічаюць як буйныя вытворцы, так і фермерскія гаспадаркі, гаспадары сотак на прыватных падворках, традыцыйна можна будзе зрабіць запас на зіму — паўнавартасны вітамінны набор: сезонную гародніну, бульбу, зеляніну, арэхі, мядовую прадукцыю, а таксама купіць рыбу, мяса, бакалейныя і кандытарскія вырабы. Будуць прадстаўлены і нехарчовыя тавары.
Пакуль жа гандаль сталіцы рыхтуецца абслугоўваць адпачывальнікаў падчас святкавання Дня горада 10—12 верасня. Усе тры дні кірмаш будзе працаваць каля Палаца спорту. Таксама вялікія гандлёвыя рады разгорнуцца ў Верхнім горадзе, па вул. Янкі Купалы і на іншых пляцоўках.
Традыцыйныя восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць і ў іншых гарадах краіны.
Звязда, 6 верасня 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/44/60419
Текущая дата: 16.11.2024