Белорусский портал в Казахстане

Мінскі завод грамадзянскай авіяцыі выканае буйны заказ для арміі Расіі



Мінскі завод грамадзянскай авіяцыі №407 узяўся за буйны заказ для расійскай арміі - рамонт самалётаў маркі Ту-134 спецыяльнага прызначэння, паведамілі на прадпрыемстве.

"Капітальны рамонт самалётаў Ту-134 выконваецца ў рамках дзяржаўнага абароннага заказу Расійскай Федэрацыі. Гэта 95% ад агульнага аб`ёму нашых работ", - распавёў агенцтву намеснік гендырэктара завода па эканоміцы і фінансах Дзяніс Міхалькоў.

Інфармацыя аб відах і аб`ёмах работ на паветраных судах Мінабароны РФ строга засакрэчана. Самалёт Ту-134 у свой час будаваўся ў розных мадыфікацыях: пасажырскай, спецыяльнага прызначэння, у якасці лятаючай лабараторыі.

407-ы завод быў створаны на тэрыторыі Мінскага аэрапорта ў сакавіку 1953 года. У 2018-м, пасля закрыцця аэрапорта "Мінск-1", прадпрыемства пераехала ў Нацыянальны аэрапорт "Мінск".
Тут рамантуюцца пераважна грамадзянскія самалёты - Ту-134, Як-40, Як-42, Як-52. Акрамя рамонту асноўнай лінейкі суднаў, на заводзе фарбуюць сучасныя лайнеры Boeing і RRJ.

Мінск, 15 кастрычніка 2021
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/44/60957
Текущая дата: 28.12.2024