Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі ў студзені - жніўні 2021 года склалі 102,9 працэнта да ўзроўню аналагічнага перыяду 2020 года, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Тэмп росту крыху запаволіўся ў параўнанні з вынікамі студзеня-ліпеня, калі паказчык быў 103,1 працэнта.
У агульным аб`ёме грашовых даходаў аплата працы займае 65,3 працэнта, даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, якая прыносіць даход, - 7,7 працэнта, трансферты насельніцтву (пенсіі, дапамогі, стыпендыі і іншыя) - 22,5 працэнта, даходы ад уласнасці і іншыя даходы - 4,5 працэнта.
Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва - грашовыя даходы за вылікам падаткаў, збораў і ўзносаў, скарэктаваныя на індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі.
15 кастрычніка 2021, Мінск
БЕЛТА
15 кастрычніка 2021, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/44/60973
Текущая дата: 28.12.2024