Белорусский портал в Казахстане

Няякасны джэм выявілі ў продажы ў Магілёве



Няякасны джэм выявілі ў продажы ў адным з прыватных гандлёва-вытворчых прадпрыемстваў Магілёва. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскай абласной інспекцыі Дзяржстандарту.

Па выніках праверкі была выяўлена небяспечная прадукцыя — джэм «Бруснічны» (вытворца — расійскае ТАА «Вытворчая кампанія «Торгус»). Дадзены джэм не адпавядае патрабаванням тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза ТР МС 021/2011 «Аб бяспецы харчовай прадукцыі», ТР МС 029 / 2012 «Патрабаванні бяспекі харчовых дабавак, араматызатараў і тэхналагічных дапаможных сродкаў» па бяспецы.

«Падчас праведзеных выпрабаванняў у складзе прадукта выяўлены харчовы дадатак — сарбінавая кіслата ў колькасці 0,38 г/кг, не дапушчальная для джэмаў з утрыманнем цукру больш за 5 г на 100 г — фактычнае ўтрыманне цукрозы склала 23%», — адзначылі ў абласной інспекцыі.

Спецыялісты Дзяржстандарта выдалі прыватнаму гандлёва-вытворчаму прадпрыемству прадпісанне выключыць з продажу дадзеную прадукцыю і не дапусціць яе зварот у Беларусі.

Звязда, 24 сакавіка 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/45/58693
Текущая дата: 03.10.2024