Белорусский портал в Казахстане

Радовішча базальтаў і туфаў «Навадворскае» ўключана ў пералік аб’ектаў, што прапануюцца для перадачы ў канцэсію



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Радовішча базальтаў і туфаў «Навадворскае» Пінскага раёна ўключана ў пералік аб’ектаў, што прапануюцца для перадачы ў канцэсію, у мэтах уключэння радовішча ў прамысловую распрацоўку. Адпаведны ўказ нумар 182 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 13 траўня, 

Запасы базальтаў у радовішчы складаюць 83,2 млн т, туфаў — 80,9 млн т. Гэта сыравіна можа быць выкарыстана для вытворчасці сінтэтычных валокнаў, арміруючых, кампазітных, будаўнічых матэрыялаў.

Выбар інвестара будзе ажыццяўляцца на конкурснай аснове ў адпаведнасці з устаноўленым парадкам.

Звязда, 13 траўня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/45/59272
Текущая дата: 03.10.2024