Увечары 22 чэрвеня супрацоўнікі сталічнага наркакантролю, аператыўнай мытні і Аршанскага РУУС затрымалі 27-гадовага жыхара Баранавічаў пры спробе перавезці праз мяжу 2 кг альфа-PVP. У наступным гэта дазволіла выйсці яшчэ на аднаго дылера, перадае тэлеграм-канал МУС.
У тэлефоне 25-гадовага жыхара Клічаўскага раёна былі выяўлены каардынаты схованак ўжо з гатовымі закладкамі ў Мінскім раёне. У выніку праваахоўнікі выявілі і канфіскавалі больш за 260 гр такога ж псіхатропу, што і ў першым выпадку.
Следчыя далі прававую ацэнку дзеянням затрыманых і завялі крымінальныя справы за незаконнае перамяшчэнне праз мяжу псіхатропных рэчываў, а таксама іх захоўванне з мэтай збыту.
Звязда, 28 чэрвеня 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/45/59983
Текущая дата: 16.11.2024