Пра гэта паведамілі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама.
«28 чэрвеня ў Магілёве супрацоўнікі наркакантролю Кастрычніцкага РАУС Магілёва і УУС правялі аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы па спыненні дзейнасці інтэрнэт-крамы па распаўсюджванню наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў на тэрыторыі абласнога цэнтра і вобласці. Аператыўнікі затрымалі дваіх 19-гадовых хлопцаў і 18-гадовую дзяўчыну, якія з мэтай збыту ў кватэры захоўвалі 50 г асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва альфа-PVP», — распавялі ва УУС.
Вядома, што ўсе трое раней разам вучыліся ў адным з прафліцэяў Магілёва. Псіхатропнае рэчыва фасавалі па пакетах і рабілі закладкі.
Падазраваныя затрыманы. Следчыя далі прававую ацэнку іх дзеянням і распачалі крымінальную справу.
Звязда, 5 ліпеня 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/45/60073
Текущая дата: 16.11.2024