Белорусский портал в Казахстане

Дырэктара «Жодзіна АграПлемЭліта» судзяць за хабар у Br15 тыс.



У судзе Смалявіцкага раёна пачалося першае судовае пасяджэнне па крымінальнай справе аб карупцыі ў дачыненні да дырэктара ГП «Жодзіна АграПлемЭліта».

Мужчына абвінавачваецца ў тым, што ў мэтах выканання раней абумоўленай дамоўленасці, разлічваючы прыняць для сябе грашовыя сродкі ў суме, эквівалентнай $10 тыс., фактычна ўзяў Br15 тыс.

Хабар перадаў дырэктар ТАА «Тэхнадвор», якому абвінавачваны абяцаў забяспечыць падрыхтоўку, узгадненне, заключэнне і выкананне дамоваў.

Звязда, 5 ліпеня 2021


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/45/60074
Текущая дата: 16.11.2024