Белорусский портал в Казахстане

Распаўсюджвальнікаў стэроідаў затрымаў наркакантроль: канфіскавана больш за 700 таблетак



Спачатку аператыўнікі выйшлі на 48-гадовага фітнес-трэнера з Лунінца: ён нёс дадому скрынку з 500 таблеткамі, передае тэлеграм-канал МУС.

Эксперты выявілі ў прэпаратах забароненае моцнадзеючая рэчыва — метандіенон. У мужчыны захоўвалася больш за 200 падобных дражэ.

Паводле інфармацыі УНіСГЛ УУС Брэстчыны, пасылкі з таблеткамі, якія ўяўляюць сур’ёзную пагрозу жыццю і здароўю чалавека, прыходзілі з Мінска. Пастаўшчыком апынуўся калега затрыманага — 34-гадовы трэнер буйнога фітнес-цэнтра.

Следчыя далі прававую ацэнку дзеянням інструктараў і распачалі крымінальную справу за незаконны абарот моцнадзейных або атрутных рэчываў. Устаноўлена, што фігуранты распаўсюджвалі забароненыя рэчывы па Беларусі.

Звязда, 24 верасня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/45/60642
Текущая дата: 28.12.2024