Белорусский портал в Казахстане

Два беларускія банкі перагледзелі працэнты па крэдытах на жыллё



Змены датычацца як дагавораў на куплю нерухомасці на другасным рынку, так і будаўніцтва новых квадратных метраў.

Два беларускія банкі - "Прыорбанк" і "Белінвестбанк" - павысілі працэнтныя стаўкі па "жыллёвых" крэдытах, пра гэта распавялі ў агенцтве нерухомасці "Твая сталіца".

"Прыорбанк", які з 11 сакавіка пачаў выдаваць пазыковыя сродкі на набыццё кватэр на "другасным рынку", павялічыў стаўку з 16,36% да 17,12%. Што тычыцца "Белінвестбанка", які выдае крэдыты толькі на куплю новага жылля, то ён падняў працэнты з 16,37% да 16,9%.

"Беларусбанк", які адным з першых аднавіў крэдытаванне па жыллёвых праграмах, пакінуў стаўку ранейшай на ўзроўні ў 20%. Яна была зніжана на адзін працэнт з 1 красавіка.

Раней аб аднаўленні крэдытаў на куплю новага жылля ў шматкватэрных дамах у Мінску і рэгіёнах, а таксама на праектаванне і будаўніцтва індывідуальных дамоў па ўсёй краіне заявіў ААТ "Банк БелВЭБ". Там стаўка складае 16,37% гадавых.
Працэнтная стаўка па банкаўскіх крэдытах прывязаная да стаўкі рэфінансавання, якая цяпер складае 8,5%. Нацбанк змяніў яе 14 красавіка 2021 года. Апошні раз ключавы для беларускай эканомікі паказчык мяняўся ў ліпені 2020 года і быў устаноўлены тады на ўзроўні 7,75%.

Мінск, 3 траўня 2021
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/46/59118
Текущая дата: 16.11.2024