Белорусский портал в Казахстане

Экс-«Кемпінскі» каля Белдзяржцырку дабудуюць да канца 2022 года



Першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама Дзмітрый Мікулёнак удакладніў, што цяпер на аб`екце, які першапачаткова задумваўся, як шматфункцыянальны комплекс з гасцініцай, вядуцца ўнутраныя работы.

Прамая тэлефонная лінія прайшла ў Мінгарвыканкаме

Да будоўлі аб’екту прыступілі ў 2011 г. Здаць яго планавалі ў 2014 г., аднак гэтага не адбылося. З часам функцыянальнае прызначэнне будынка змянілася. Цяпер яно будзе адміністрацыйным, без жылых і гасцінічных памяшканняў.

На прамую лінію ў Мінгарвыканкам гараджане тэлефанавалі не толькі па пытаннях будаўніцтва. Так, жыхарка дома №12 на вул. Тапаграфічнай не задаволеная тым, што каля яе дома паркуюцца машыны. Яна папрасіла ўсталяваць на дваровай пляцоўцы малыя архітэктурныя формы, якія будуць перашкаджаць такой паркоўцы.

Звязда, 8 траўня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/46/59212
Текущая дата: 16.11.2024