Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі ў студзені-сакавіку склалі 102,9 працэнта да ўзроўню студзеня-сакавіка 2020 года, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
У агульным аб`ёме грашовых даходаў аплата працы займае 63,8 працэнта, даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, якая прыносіць даход, - 7,4 працэнта, трансферты насельніцтву (пенсіі, дапамогі, стыпендыі і іншыя) - 23,6 працэнта, даходы ад уласнасці і іншыя даходы - 5,2 працэнта.
Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва - грашовыя даходы за вылікам падаткаў, збораў і ўзносаў, скарэктаваныя на індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі.
17 мая 2021, Мінск
БЕЛТА
17 мая 2021, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/46/59310
Текущая дата: 16.11.2024