Два падлетка з Полацкага раёна на працягу месяца працавалі на інтэрнэт-краму па продажы наркотыкаў, перадае МУС.
17-гадовыя хлопцы набывалі буйныя партыі забароненых рэчываў, расфасоўвалі іх на дробныя дозы і з дапамогай закладак распаўсюджвалі на тэрыторыі сталіцы.
Пры сабе ў аднаго з непаўналетніх выяўлена больш за 30 скруткаў па 2 грама з наркатычным рэчывам, якія змяшчаюць у сваім складзе псіхатропнае рэчыва мефедрон.
Праваахоўнікамі праводзіцца работа па ўсталяванні іншых фактаў збыту затрыманымі наркатычных рэчываў.
Актуальнай праблемай сёння з`яўляецца павелічэнне колькасці навучэнцаў, уцягнутых у незаконны абарот наркотыкаў, затрымана больш за 80 чалавек за 4 месяцы 2021 года. Сярод рэчываў, якія распаўсюджваліся маладымі людзьмі, у асноўным асабліва небяспечныя псіхатропы пара-метылэфедрон і альфа-PVP. Іх спажыванне можа прывесці да смяротнага зыходу. Варта адзначыць, што крымінальная адказнасць у выпадку гібелі спажыўца прадугледжвае да 25 гадоў пазбаўлення волі.
Звязда, 27 траўня 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/46/59639
Текущая дата: 16.11.2024