У мінулую суботу са станцыі метро «Барысаўскі тракт» у шпіталь брыгада хуткай дапамогі даставіла 24-гадовага хлопца з наркатычным ап’яненнем. Пра гэта лекары паведамілі ў міліцыю, інфармуе МУС.
Аператыўнікі высветлілі асобу пацыента: 24-гадовы жыхар Магілёўшчыны прыехаў у Мінск для распаўсюджвання наркотыкаў. Пры сабе ў яго знайшлі 28 скруткаў мефедрона, якія праз закладкі павінны былі трапіць да сталічных спажыўцаў.
Па словах маладога чалавека, ён вырашыў сам паспрабаваць псіхатроп перш, чым раскладваць дозы ў схованках. У выніку яму стала дрэнна.
Між тым, напярэдадні гэтага інцыдэнту наркакантроль затрымаў у пасёлку Арэхаўск Віцебскай вобласці дваіх жыхароў Мінска. У арандаваным аўто 25-гадовая дзяўчына і 30-гадовы мужчына перавозілі забароненыя рэчывы.
У хаўруснікаў знайшлі больш за 850 гр марыхуаны, 10 гр пара-метылэфедрона, 2,5 гр альфа-PVP і шэсць таблетак MDMA. Высветлілася, пара прывезла наркотыкі з Расіі і мела намер распаўсюдзіць іх праз інтеренет-краму ў Беларусі.
Следчыя далі прававую ацэнку дзеянням траіх затрыманых і завялі крымінальныя справы за незаконны абарот наркотыкаў.
Звязда, 7 чэрвеня 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/46/59662
Текущая дата: 16.11.2024