Белорусский портал в Казахстане

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю захоўвае цэнавае рэгуляванне на сацыяльна значныя тавары



Гэта прадугледжана пастановай МАРГ нумар 83 ад 28 снежня 2020 года, паведамілі ў прэс-службе міністэрства.

Пастановай МАРГ у I квартале 2021 года ўводзіцца цэнавае рэгуляванне на сацыяльна значныя тавары на 90 дзён шляхам устанаўлення абмежаванняў. Вытворцам - гранічнага максімальнага нарматыву рэнтабельнасці ў памеры фактычнага ўзроўню рэнтабельнасці рэалізаванай прадукцыі за студзень-лістапад 2020 года (па плодаагародніннай прадукцыі - у цэлым за 2019 год) або не больш за 10 працэнтаў. Аптоваму і рознічнаму гандлю - гранічных максімальных аптовых надбавак, гандлёвых надбавак (з улікам аптовай надбаўкі).

Пры гэтым сталі больш строгімі падыходы да рэгулявання адпускных цэн імпарцёраў: устаноўлены гранічныя максімальныя надбаўкі.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

30 снежня 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/47/57908
Текущая дата: 03.10.2024