Белорусский портал в Казахстане

Мінчанка прадала ўпакоўку з келіхамі, забыўшыся пра тое, што ў ёй схавана 13 тысяч долараў



У Савецкі РУУС сталіцы з просьбай аб аказанні дапамогі ў вяртанні грашовых сродкаў звярнулася жыхарка раёна.

Жанчына патлумачыла, што яна праз гандлёвую пляцоўку ў сеціве прадала келіхі невядомаму пакупніку, а праз час узгадала, што разам з імі захоўвалася 13 тысяч долараў.

Супрацоўнікі міліцыі аператыўна высветлілі асобу пакупніцы. З яе слоў, яна самастойна не вярнула грашовыя сродкі па прычыне таго, што разгубілася, выявіўшы знаходку. Валюта ў поўным аб`ёме была вернута ўладальніцы.

Сяргей Расолька
Звязда, 31 снежня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/47/57946
Текущая дата: 03.10.2024