Белорусский портал в Казахстане

Новы жывёлагадоўчы комплекс з’явіцца у «Новапалескім», што на Салігоршчыне



У адкрытым акцыянерным таварыстве «Новапалескі» Салігорскага раёна вядзецца маштабная рэканструкцыя малочнатаварнага жывёлагадоўчага комплексу на 2400 галоў.

У жніўні мінулага года адбылася ўрачыстая закладка памятнага каменя з нагоды пачатку работ. Праект разлічаны на 11 месяцаў. Гэта значны сельскагаспадарчы аб’ект як для Салігоршчыны, так і для ўсёй Мінскай вобласці. На комплексе будуць выкарыстаны прагрэсіўныя тэхналогіі, сучаснае абсталяванне, будуць  створаны новыя рабочыя месцы.  Усе гэтыя фактары  дазволяць значна павысіць надоі малака, а значыць,  забяспечаць дастойныя заробкі жывёлаводаў.

ААТ «Новапалескі» уваходзіць у сельскагаспадарчы холдынг  Беларуськалія. Створаны ён у  2017 годзе па  распараджэнні Прэзідэнта Беларусі. У склад холдынгу ўваходзяць чатыры прадпрыемствы Салігорскага і Любанскага раёнаў.

Таццяна Лазоўская
Звязда, 23 студзеня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/47/58211
Текущая дата: 03.10.2024