Белорусский портал в Казахстане

План па жыллёвым будаўніцтве ў гэтым годзе можа быць перавыкананы



Аб гэтым паведаміў начальнік упраўлення жыллёвай палітыкі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Аляксандр Аўраменка.

«План на 2020 год па агульным уводзе жылля быў 4 млн кв. м, фактычна ўведзена 4,156 млн кв. м. Што датычыцца ўводу жылля з дзяржаўнай падтрымкай у 2020 годзе, то план быў пабудаваць 984 тыс. кв. м, а пабудавана — 1,306 млн кв. м. Мы разумеем, што кожны дадатковы квадратны метр, пабудаваны да разліковага плана, — гэта толькі карысць для нашых грамадзян. У 2021 годзе мы таксама ўзялі план 4 млн кв. м агульнага ўводу і 1 млн — з дзяржпадтрымкай. Усе нашы арганізацыі падрыхтаваны да будаўніцтва, таму спадзяёмся, што і ў гэтым годзе мы таксама перавыканаем гэты план», — адзначыў начальнік упраўлення.

Паводле яго інфармацыі, кошт 1 кв. м жылля, пабудаванага з дзяржаўнай падтрымкай у 2020 годзе, склаў Br1053. «У нас была задача, каб кошт 1 кв. м складаў не больш за Br1 082, паказчык выкананы, кошт 1 кв. м быў не вышэйшы, чым сярэдняя заработная плата. У планах на 2021 год — Br1 152 за 1 кв. м», — паведаміў Аляксандр Аўраменка.

Таксама прадстаўнік Мінбудархітэктуры расказаў аб плануемых новаўвядзеннях у жыллёвым будаўніцтве. «Не сакрэт, што грамадзяне, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу, напрыклад, у буйных населеных пунктах, такіх як Мінск ці ў абласных цэнтрах, могуць стаяць на такім уліку даволі працяглы час. Напрыклад, у Мінску людзі стаяць і дзесяцігоддзямі, а то і больш. Для таго, каб яны маглі рэалізаваць сваё права на жыллё, рыхтуюцца адпаведныя праекты нарматыўна-прававых актаў, цяпер яны праходзяць узгадненне. Яны прадугледжваюць, што калі нехта стаіць пэўную колькасць гадоў на ўліку маючых патрэбу, напрыклад, у Мінску і бачыць, што ён можа пабудаваць жыллё ў Брэсцкай або іншай вобласці, то можна падаць заяўку, і там будзе будавацца жыллё з улікам колькасці такіх заявак, гэта значыць вобласць будзе вызначаць у доме нейкі працэнт кватэр для такіх людзей», — растлумачыў ён.

Звязда, 4 сакавіка 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/47/58527
Текущая дата: 16.11.2024