Пра гэта паведамілі ў камітэце па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама.
Міні-кірмаш вакансій пройдзе 22 чэрвеня ў службе занятасці насельніцтва сталіцы (вул. Берасцянская, 20). Час правядзення — з 10:00 да 12:00.
У мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі ДП «Гараўтамост», Маскоўскага (г. Мінска) аддзела Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь, РУП «Белмытнясэрвіс». Суіскальнікам прапануюць працоўныя месцы па прафесіях кладаўшчык, кіроўца пагрузчыка, вартаўнік, ахоўнік, электраманцёр ахоўна-пажарнай сігналізацыі, прыбіральнік тэрыторыі, кіроўца аўтамабіля (катэгорыі В, С), тынкоўшчык, трактарыст, асфальтобетоншчык, рабочы па комплексным абслугоўванні і рамонце будынкаў і збудаванняў.
Звязда, 21 чэрвеня 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/47/59828
Текущая дата: 28.12.2024