Белорусский портал в Казахстане

Пад Мінскам затрымалі двух 22-гадовых хлопцаў. Пры сабе ў іх было 100 грам гашышу



Маладых людзей затрымалі ўчора каля ляснога масіву паблізу вёскі Тарасава, куды яны прыехалі на пракатнай машыне, каб забраць наркотык, паведамляе МУС.

100 грам гашышу маладыя людзі купілі ў адным з інтэрнэт-крам.

У ведамстве дадалі, што абодвум хлопцам па 22 гады, абодва нідзе не працуюць. Адзін - ураджэнец Луганска, некалькі гадоў таму прыехаў у Беларусь, да нядаўняга часу перабіваўся выпадковымі заробкамі. Пазнаёміўся са сваім таварышам, калі зарэгістраваўся ў прыналежным яго бацькам доме ў Мінскім раёне.

У дачыненні да затрыманых распачата крымінальная справа па ч.3. ст.328 (Незаконны абарот наркатычных сродкаў) КК Рэспублікі Беларусь. Ім пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Звязда, 11 снежня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/48/57530
Текущая дата: 03.10.2024