У адкрытым акцыянерным таварыстве «Новапалескі» Салігорскага раёна вядзецца маштабная рэканструкцыя малочнатаварнага жывёлагадоўчага комплексу на 2400 галоў.
У жніўні мінулага года адбылася ўрачыстая закладка памятнага каменя з нагоды пачатку работ. Праект разлічаны на 11 месяцаў. Гэта значны сельскагаспадарчы аб’ект як для Салігоршчыны, так і для ўсёй Мінскай вобласці. На комплексе будуць выкарыстаны прагрэсіўныя тэхналогіі, сучаснае абсталяванне, будуць створаны новыя рабочыя месцы. Усе гэтыя фактары дазволяць значна павысіць надоі малака, а значыць, забяспечаць дастойныя заробкі жывёлаводаў.
ААТ «Новапалескі» уваходзіць у сельскагаспадарчы холдынг Беларуськалія. Створаны ён у 2017 годзе па распараджэнні Прэзідэнта Беларусі. У склад холдынгу ўваходзяць чатыры прадпрыемствы Салігорскага і Любанскага раёнаў.
Таццяна Лазоўская
Звязда, 23 студзеня 2021
Звязда, 23 студзеня 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/48/58211
Текущая дата: 16.11.2024