Міністэрства аховы здароўя ўдакладніла пералік спіртазмяшчальных лекавых сродкаў, якія не прададуць у аптэцы з 21:00 да 8:00. Дадзеная норма ўтрымліваецца ў пастанове ведамства ад 23 лютага 2021 г. № 14, якое размешчана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Дакумент прадугледжвае забарону на продаж у аптэчнай сетцы ў начны час 21 прэпарата, у тым ліку «Дыяратакан», «Дыяратакан-плюс», «Трыкардзін», спіртавыя настойкі жэньшэня, араліі, календулы, півоні, сардэчніка, эхінацеі пурпурнай, экстракт «Элеутэракок», а таксама шэраг заспакойлівых і сардэчных кропель. Забаронена прадаваць у паказаны час глікозіды глогу, мурашыны спірт, «Дыягіперон», «Барбавал», корань валяр`яны, «Карвалдзін», «Рамевал», «Седанол» і некалькі варыянтаў «Карвалолу»: «КарвалолБелмед», «Карвалол-Фарма», і «Карвалол-Фармстандарт».
Звязда, 5 красавіка 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/48/58764
Текущая дата: 28.12.2024