Белорусский портал в Казахстане

Рынак аўтамабільнага паліва ў Беларусі захавае стабільнасць



Аб гэтым заявіў прэс-сакратар канцэрна "Белнафтахім" Аляксандр Цішчанка.

"Беларускія НПЗ працуюць у штатным рэжыме. Поўная забяспечанасць унутранага рынку аўтамабільным палівам і палітыка стрымліваючага цэнаўтварэння застануцца нязменнымі", - заявіў Аляксандр Цішчанка.

"Таму распаўсюджаныя ў СМІ экспертныя пазіцыі аб магчымым дэфіцыце і рэзкім падаражэнні аўтамабільнага паліва, безумоўна, маюць правакацыйны характар", - падкрэсліў прэс-сакратар.

29 красавіка 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/48/59098
Текущая дата: 28.12.2024