Белорусский портал в Казахстане

У Мазырскім раёне затрымалі наркадылера. У яго знайшлі зброю



Пра гэта паведамляе МУС.

Выйсці на пастаўшчыка зелля атрымалася аператыўнікам наркакантролю і абласнога ўпраўлення КДБ пасля затрымання 33-гадовага наркаспажыўца з Мазыра. У яго знайшлі скруткі з амфетамінам і марыхуанай - асабліва небяспечныя рэчывы захоўваліся ў доме і гаражы.

- Высветлілася, што тавар набыты ў 46-гадовага жыхара Мазырскага раёна. У доме дылера знайшлі скруткі з амфетамінам, фасовачныя пакеты, электронныя вагі, а таксама зброю (вінтоўку з аптычным прыцэлам, паляўнічую стрэльбу без рэгістрацыі, патроны і порах). Зброя і боепрыпасы накіраваныя на экспертызу.

Следчыя далі прававую ацэнку дзеянням затрыманых і завялі крымінальныя справы за незаконны абарот наркотыкаў.

Звязда, 18 лістапада 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/49/57034
Текущая дата: 03.10.2024