Белорусский портал в Казахстане

У Мінску затрыманы крымінальны аўтарытэт за падбухторванне да дачы хабару



ГУБАЗіК МУС затрымаў 40-гадовага жыхара сталіцы, які падбухторваў 42-гадовага мінчука да дачы хабару за арганізацыю падатковай праверкі. Пра гэта паведамілі ў МУС.

- Мужчыны пазнаёміліся ў казіно. Старэйшы з гараджан распавёў, што хоча «насаліць» былой сужыцельцы, арганізаваўшы падатковую праверку яе фірмы. Аднак для гэтага ў яго няма «патрэбных сувязяў». ️Суразмоўца пахваліўся, што яго знаёмы «падаткавік» можа вырашыць пытанне за $1000. Аказалася, у кошт «замовы» нібыта павінны былі ўвайсці і паслугі супрацоўніка ДАІ, – праінфармавалі ў ведамстве..

У выніку за дзве сустрэчы мінчанін перадаў $600, а пасля чарговага траншу ў $200 мужчыну злавілі з доказамі злачынства.

 Падазраваны заключаны пад варту.

- Злачынства было выяўлена ў выніку аператыўнай працы сярод крымінальнага кантынгенту. Арыштаваны з`яўляецца крымінальным аўтарытэтам па мянушцы Барс, які правяраўся на дачыненне да махлярства ў сферы ігральнага бізнесу, – расказалі ў МУС.

Звязда, 25 лістапада 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/49/57173
Текущая дата: 03.10.2024