Белорусский портал в Казахстане

У Магілёве заведзены крымінальныя справы ў адносінах да дзевяці ілжэпрадпрымальнікаў



Падчас праверкі дзейнасці будаўніча-рамонтнага прадпрыемства работнікі фінансавай міліцыі высветлілі, што яно недаплаціла ў бюджэт больш чым 120 тысяч рублёў падаткаў.

У 2018–2020 гадах уладальнік і заснавальнікі фірмы стварылі шэраг пасрэдніцкіх звёнаў, што дазволіла ім заніжаць падатковую базу і выводзіць з абароту грашовыя сродкі праз падкантрольных індывідуальных прадпрымальнікаў, у якасці якіх выступілі некалькі жыхароў Магілёва, удакладніла намеснік начальніка ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю па Магілёўскай вобласці Святлана Калодзістая.

— Ствараўся выгляд, што падстаўныя гульцы вядуць неабходную гаспадарчую дзейнасць, у той час як усе гэтыя функцыі выконвалі самі работнікі камерцыйнай структуры. Залічаныя на разліковыя рахункі ілжэпрадпрымальнікаў грошы здымаліся і, за вылікам невялікага ўзнагароджання ўдзельнікам пасрэдніцкай схемы, вярталіся ўладальніку прадпрыемства. Ён выкарыстоўваў іх у асноўным на асабістыя патрэбы.

У адносінах да абвінавачаных распачатыя крымінальныя справы па частцы 2 артыкула 243 Крымінальнага кодэксу. На іх маёмасць, а гэта 5 аўтамабіляў, 120 тысяч долараў і 30 тысяч еўра, накладзены арышт.

Нэлі Зігуля
Звязда, 23 снежня 2020 

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/49/57731
Текущая дата: 16.11.2024