Белорусский портал в Казахстане

Наяўныя рэсурсы беларускіх сем`яў у 2020 годзе склалі Br1459,8 у месяц



Аб гэтым сведчаць даныя выбарачнага абследавання дамашніх гаспадарак па ўзроўні жыцця, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

У Беларусі ў мінулым годзе наяўныя рэсурсы ў разліку на дамашнюю гаспадарку склалі Br1459,8 у месяц.

У гарадской і сельскай мясцовасці лічбы адрозніваюцца. Наяўныя рэсурсы ў гарадах і пасёлках гарадскога тыпу склалі Br1555,3 у месяц, у сельскіх населеных пунктах - Br1207,7.

Грашовыя расходы ў разліку на дамашнюю гаспадарку склалі Br1391,2 у месяц, з якіх Br1028 (73,9 працэнта) прыпадае на спажывецкія расходы.

Расходы на харчаванне ў агульнай структуры спажывецкіх расходаў дамашніх гаспадарак у мінулым годзе былі 39,1 працэнта, на куплю нехарчовых тавараў - 33,9 працэнта, на аплату паслуг - 24,3 працэнта.

Наяўныя рэсурсы - гэта грашовыя сродкі дамашніх гаспадарак, кошт спажытых прадуктаў харчавання, вырабленых у асабістай дапаможнай гаспадарцы, за мінусам матэрыяльных затрат на іх вытворчасць, і кошт атрыманых у натуральнай форме льгот і выплат.

Спажывецкія расходы - гэта грашовыя расходы дамашніх гаспадарак на харчаванне, куплю алкагольных напіткаў, тытунёвых вырабаў, нехарчовых тавараў і аплату паслуг. У склад спажывецкіх расходаў не ўключаюцца падаткі, матэрыяльная дапамога і іншыя расходы, не звязаныя са спажываннем, а таксама расходы, звязаныя з вытворчасцю сельскагаспадарчай прадукцыі ў асабістай дапаможнай гаспадарцы і накапленнем (уклады ў банкі, купля нерухомай маёмасці, замежнай валюты і да т.п.).

5 сакавіка 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/49/58543
Текущая дата: 28.12.2024