Белорусский портал в Казахстане

Жыхар Мазыра затрыманы з доказамі злачынства праз месяц працы наркакур’ерам



Пра гэта паведамілі ва УУС Гомельскага аблвыканкама.

У Мазыры мужчына пагадзіўся на ўгаворы аператара інтэрнэт-магазіна па продажы псіхатропаў папрацаваць у якасці наркакур’ера, але быў затрыманы на месцы злачынства менш чым праз месяц. 

Супрацоўнікі наркакантролю Мазырскага РАУС устанавілі, што 26-гадовы жыхар райцэнтра, будучы сістэмным спажыўцом наркотыкаў, пагадзіўся на ўгаворы аператара інтэрнэт-магазіна па продажы псіхатропных рэчываў працаўладкавацца ў якасці наркакур’ера. Малады хлопец доўга не разважаў і ўжо ў канцы лістапада мінулага гады пагадзіўся. Аднак, не прапрацаваўшы і месяцы, ён быў затрыманы праваахоўнікамі пры вяртанні з Гомеля, дзе атрымаў чарговую партыю для раскладкі па тайніках Мазырскага і Калінкавіцкага раёнаў.

Пры асабістым ператрусе ў гандляра наркотыкамі, які не адбыўся, знойдзена 49 расфасаваных па 1 г скруткаў мефедрона. Падчас вобыску па месцы жыхарства супрацоўнікі міліцыі таксама знайшлі 65 г наркотыкаў. На наркакур’ера распачалі крымінальную справу. Згодна з санкцыяй артыкула яму пагражае ад 10 гадоў пазбаўлення волі.

Звязда, 4 студзеня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/5/72000
Текущая дата: 20.05.2024