Белорусский портал в Казахстане

З брыгадзіра і ветурача сельгаспрадпрыемства ў Слонімскім раёне спагналі Br22 тыс. за ўтойванне падзяжу жывёлы



Пракурор Слонімскага раёна прад’явіў у суд пазоў брыгадзіру жывёлаводаў і галоўнаму ветэрынарнаму лекару КСУП «Драпава» аб спагнанні шкоды, нанесенай падзяжом жывёлы, у суме Br22 тыс. Пазоў прад’яўлены ў інтарэсах сельскагаспадарчага прадпрыемства.

Галоўны ветэрынарны ўрач аграрнага прадпрыемства, дзейнічаючы ў групе асоб па папярэдняй змове з брыгадзірам жывёлаводаў, схаваў падзёж 43 галоў буйной рагатай жывёлы. Ён унёс загадзя ілжывыя звесткі і запісы ў акты на выбыццё жывёл і таварна-транспартныя накладныя.

Жывёлы агульнай вагой 18,4 тыс. кг і балансавым коштам звыш Br83 тыс. без уліку ПДВ былі рэалізаваны ў адрас ТАА «Хапсанагра» за Br22 тыс.

Па артыкуле 402 Працоўнага кодэкса, работнікі нясуць поўную матэрыяльную адказнасць за шкоду, прычыненую па іх віне наймальніку. Суд Слонімскага раёна задаволіў патрабаванні пракурора ў поўным аб’ёме.

Звязда, 6 студзеня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/5/72033
Текущая дата: 20.05.2024