Падраздзяленні МНС працавалі па паведамленні аб пажары ў будынку на тэрыторыі Старобінскага торфабрыкетнага завода, паведамляе МНС.
У ведамстве паведамілі, што ў будынку (знаходзіцца на рамонце) падрыхтоўчага аддзялення і галерэі адбылося ўзгаранне транспарцёрнай стужкі на плошчы каля 300 кв. м.
Інцыдэнт на тэхналагічны працэс прадпрыемства не паўплываў. Прычына пажару высвятляецца. Пацярпелых няма.
На месцы працавалі восем аўтацыстэрнаў, аўталесніца і штаб. Таксама была прыцягнутая добраахвотная пажарная каманда прадпрыемства.
Звязда, 5 траўня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/5/73923
Текущая дата: 15.11.2024