Белорусский портал в Казахстане

У шахце «Беларуськалія» загінуў рабочы



У шахце ААТ «Беларуськалій» загінуў рабочы, паведаміла афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова.

«Сёння вечарам пры выкананні работ па абслугоўванні адной з установак у шахце „Беларуськалія“ атрымаў траўмы, не сумяшчальныя з жыццём, адзін з рабочых», — распавяла Юлія Ганчарова.

Афіцыйны прадстаўнік СК дадала: «У цяперашні час следчы спусціўся ў шахту для правядзення агляду месца здарэння».

Звязда, 4 лістапада 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/50/56779
Текущая дата: 03.10.2024