Белорусский портал в Казахстане

Скідванне пары на першым энергаблоку Беларускай АЭС праведзена планава ў час тэсціравання абсталявання



Такую інфармацыю размясціла Міністэрства энергетыкі ў сваім Telegram-канале.

"На першым энергаблоку БелАЭС прадаўжаюцца комплексныя выпрабаванні. У ходзе аднаго з іх, як гэта і прадугледжвалася праграмай, праведзена скідванне пары для тэсціравання сістэм і абсталявання. У выніку выяўлена неабходнасць дадатковай карэкціроўкі работы накрывак шумапаглынальнікаў пары", - паведамілі ў Мінэнерга.

Выпрабаванні будуць прадоўжаны ў адпаведнасці з графікам этапных работ. Цяпер першы энергаблок уключаны ў сетку, адзначылі ў міністэрстве.

Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца па расійскім праекце "АЭС-2006" паблізу Астраўца Гродзенскай вобласці. Генеральным падрадчыкам выступае інжынірынгавы дывізіён дзяржкарпарацыі "Расатам".

2 снежня 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/50/57328
Текущая дата: 16.11.2024