Белорусский портал в Казахстане

У Івацэвіцкім раёне аператыўнікі канфіскавалі 3 тоны спіртазмяшчальнай вадкасці



Супрацоўнікамі Івацэвіцкага РАУС на аўтадарозе Ліда — Слонім — Быцень паблізу вёскі Дабрынева затрыманы аўтамабіль «Івека» пад кіраўніцтвам непрацуючага 31-гадовага жыхара аднаго з населеных пунктаў раёна.

У салоне транспартнага сродку выяўлена 600 пластыкавых ёмістасцяў аб’ёмам 5 літраў кожная са спіртазмяшчальнай вадкасцю без адпаведных дакументаў.

Як паведамляе УУС Брэсцкага аблвыканкама, кіроўца растлумачыў, што груз агульным аб’ёмам у 3 000 літраў прызначаўся для асабістага карыстання.

Гаручая вадкасць на суму 60 000 рублёў канфіскавана. У цяперашні час праводзіцца праверка.

Сяргей Расолька
Звязда, 1 снежня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/50/57339
Текущая дата: 16.11.2024