Адпаведная пастанова Савета Міністраў ад 9 снежня 2020 года нумар 715 афіцыйна апублікавана 11 снежня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Малаказаводы і мясакамбінаты атрымаюць субсідыі на выплату працэнтаў па крэдытах
Размова ідзе аб крэдытах на бягучую дзейнасць васьмі прадпрыемствам - Верхнядзвінскаму масласырзаводу, Віцебскаму мясакамбінату, Глыбоцкаму малочнакансерваваму камбінату, ААТ "Малако", Аршанскаму мясакансерваваму камбінату, Полацкаму малочнаму камбінату, Пастаўскаму малочнаму заводу, Глыбоцкаму мясакамбінату.
Субсідыі выдзяляюцца са сродкаў рэспубліканскага бюджэту, прадугледжаных на іншыя пытанні ў галіне сельскай гаспадаркі.
Па крэдытах у беларускіх рублях субсідыі прадугледжаны ў памеры 30 працэнтаў стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка, па крэдытах у замежнай валюце - у памеры 30 працэнтаў стаўкі па крэдыце, але не больш за 2,5 працэнта гадавых з выплатай субсідый у беларускіх рублях па афіцыйным курсе Нацбанка.
Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання і распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, што ўзніклі з 27 лютага 2020 года.
11 снежня 2020, Мінск
БЕЛТА
11 снежня 2020, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/50/57493
Текущая дата: 16.11.2024