Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі з 1 студзеня павышаюцца мінімальныя цэны на алкаголь



Гранічныя мінімальныя цэны на алкагольную прадукцыю змяняюцца з 1 студзеня 2021, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

Так, пастановай ад 28 снежня 2020 года № 85 лімітавая мінімальная адпускная цана на этылавы спірт з улікам акцыза на ўмовах франка-адпраўлення (без ПДВ) устаноўлена ў памеры Br74,43 за дэкалітр бязводнага спірту. Такім чынам, яна павялічана на Br2,5.

Мінімальная адпускная цана за 0,5 літра алкагольнага напою крэпасцю 40% складзе Br5,05, раздробная — Br6,68 (рост на 16 і 21 капейку адпаведна).

Акрамя таго, пастановай ад 28 снежня 2020 года № 86 лімітавая мінімальная адпускная цана на віны пладовыя мацаваныя марачныя, палепшанай якасці і спецыяльнай тэхналогіі ўстаноўлена ў памеры Br3,09 за 0,7 літра крэпасцю 18%. Раней яна складала Br2,99.

Змены ўступаюць у сілу з 1 студзеня 2021 года

Звязда, 31 снежня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/50/57938
Текущая дата: 29.12.2024