У Брэсце падвялі вынікі работы святочных кірамашоў.
«На гэты раз месцы правядзення кірмашоў былі арганізаваны з самымі разнастайнымі забаўлянкамі, якімі сталі, напрыклад, інтэрактыўныя зоны з атракцыёнамі, казачныя фотазоны, іншыя цікавосткі», — расказаў у сваім тэлеграм-канале старшыня гарвыканкама Аляксандр Рагачук.
Фуд-корт з вулічнымі стравамі беларускай кухні, венскія вафлі, глінтвейн карысталіся нязменным попытам у гараджан. Усяго за гэты час рэалізавана 2200 літраў глінтвейну, 3550 кілаграмаў мучных кулінарных вырабаў. На ёлачных базарах прададзена 12150 жывых ёлак на суму 97 тысяч рублёў.
Брастаўчанам прыйшоўся да спадобы аграмадны самавар, устаноўлены на вуліцы Гогаля. З яго падчас кірмашоў выпілі 10 000 стаканаў чаю.
Святлана Яскевіч
Звязда, 24 студзеня 2021
Звязда, 24 студзеня 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/50/58189
Текущая дата: 29.12.2024