Белорусский портал в Казахстане

Заклікі спыніць прадпрыемствы і не плаціць падаткі - безадказныя



Аб гэтым заявіў у эфіры "Беларусь 1" вядомы бізнесмен, саўладальнік вялікай гандлёвай сеткі Андрэй Балабін.

"Вядуцца размовы на тэму: давайце спынім прадпрыемствы, давайце не будзем плаціць падаткі... А хто будзе вашым бабулям пенсіі плаціць?" - падкрэсліў Андрэй Балабін.

Далей ён сказаў пра настаўнікаў і ўрачоў: "А хто ім будзе зарплату плаціць? Мы сёння гаворым пра COVID. Трэба вялікі дзякуй гаварыць урачам, якія ўсляпую, па сутнасці, навучыліся лячыць. І мы бачым, што смярцей усё менш і менш".

Таму, адзначыў бізнесмен, трэба спыніцца. Ён перакананы, што пазіцыя тых, хто цяпер выходзіць на вуліцы з правакацыйнымі лозунгамі, - безадказная.

"Ёсць абавязацельствы, і давайце іх адзін перад адным выконваць. Калі кожны будзе якасна выконваць сваю работу, мы зможам зрабіць нашу краіну сапраўды перадавой", - адзначыў Андрэй Балабін.

2 верасня 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/53/55886
Текущая дата: 02.10.2024