Белорусский портал в Казахстане

Жыхар Мінска знайшоў чужую пластыкавую картку і карыстаўся ёй амаль два тыдні



У Мінску затрыманы 25-гадовы мясцовы жыхар па падазрэнні ў злачынстве супраць уласнасці, паведамляе МУС.

Малады чалавек знайшоў чужую банкаўскую картку ў падземным пераходзе на выхадзе з адной са станцый метро. Картка была бескантактавай, з магчымасцю неабмежаванай колькасці плацяжоў.

Мінчанін карыстаўся знаходкай на працягу двух тыдняў, у выніку чаго яе ўладальнік пазбавіўся звыш за 17 тысяч рублёў.

Грошы былі выдаткаваныя на цацкі для дзіцяці, ўпрыгажэнні, туалетную ваду і паход жонкі ў салон прыгажосці.

Распачата крымінальная справа за крадзеж шляхам выкарыстання кампутарнай тэхнікі.

Звязда, 23 верасня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/53/56194
Текущая дата: 16.11.2024