Рознічны тавараабарот у Мінску па выніках студзеня — жніўня бягучага года склаў 10,5372 млрд рублёў, або 101,6% у адносінах да аналагічнага перыяду мінулага года ў супастаўных цэнах, паведамілі ў Галоўным статыстычным упраўленні сталіцы.
Рознічны тавараабарот арганізацый гандлю, які склаў 94,1% ад усяго аб’ёму рознічнага тавараабароту горада, у студзені — жніўні 2020 года дасягнуў 9,914,5 млрд рублёў (102,8% у супастаўных цэнах у адносінах да адпаведнага перыяду 2019-га).
Аб’ём аптовага тавараабароту па выніках васьмі месяцаў 2020 г. склаў 89,6% да ўзроўню студзеня — жніўня 2019 г (39569900000 рублёў).
Таваразварот грамадскага харчавання па выніках васьмі месяцаў гэтага года дасягнуў 711,4 млн рублёў, або 76,1% у супастаўных цэнах да ўзроўню студзеня — жніўня 2019 г.
Звязда, 29 верасня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/54/56281
Текущая дата: 31.12.2024