Белорусский портал в Казахстане

Раніцай 19 жніўня каля прахадной Мінскага трактарнага завода адбылося несанкцыянаванае масавае мерапрыемства



Яго ўдзельнікі перашкаджалі завадчанам прайсці на работу. Такая інфармацыя апублікавана ў Telegram-канале прэс-сакратара МУС Вольгі Чамаданавай.

На месца прыбылі супрацоўнікі органаў унутраных спраў, папярэдзілі прысутных аб парушэнні заканадаўства і папрасілі разысціся.

"Асобныя грамадзяне не прыслухаліся да заклікаў. Каб спыніць проціпраўныя дзеянні, міліцыянеры адціснулі натоўп і затрымалі дваіх самых актыўных удзельнікаў мерапрыемства. Адзін з іх - непрацуючы жыхар Ваўкавыска", - праінфармавала Вольга Чамаданава.

"У адносінах да затрыманых пачаты адміністрацыйны працэс за парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў. Для разгляду справы аб адміністрацыйным правапарушэнні будуць накіраваны ў суд", - дадала яна.

19 жніўня 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/55/55435
Текущая дата: 16.11.2024