Аб гэтым паведаміў начальнік упраўлення гарадской гаспадаркі і энергетыкі Мінгарвыканкама Уладзімір Лебедзь.
Пашкоджаны прыпынкі, святлафоры, плітачнае пакрыццё, дарожныя знакі, больш за сотню кантэйнераў, дзясяткі прыпыначных пунктаў, адзін з іх не падлягае аднаўленню.
"Паводле папярэдніх даных за мінулыя трое сутак, урон інфраструктуры сталіцы складае Br500 тыс. Каб разумець увесь яго маштаб: за гэту суму можна было б набыць 9 апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх", - падкрэсліў Уладзімір Лебедзь.
"Паводле папярэдніх даных за мінулыя трое сутак, урон інфраструктуры сталіцы складае Br500 тыс. Каб разумець увесь яго маштаб: за гэту суму можна было б набыць 9 апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх", - падкрэсліў Уладзімір Лебедзь.
Ён таксама звярнуў увагу, што супрацоўнікі ЖКГ, "Мінскзялёнбуда" і іншых камунальных службаў горада ў гэтыя дні з 5-6 гадзін раніцы аператыўна аднаўляюць пашкоджаныя аб`екты.
Гарадскія ўлады падкрэсліваюць: псаванне элементаў інфраструктуры сталіцы недапушчальна і прыводзіць як да адміністрацыйнай, так і крымінальнай адказнасці.
Мінгарвыканкам заклікае жыхароў горада не ўдзельнічаць у несанкцыянаваных мерапрыемствах і не паддавацца на правакацыі іх арганізатараў.
Як паведамілі ў эфіры "Беларусь 1", сур`ёзны ўрон нанесены і грамадскаму транспарту Мінска. Напярэдадні адзін з аўтобусаў закідалі тратуарнай пліткай і каменнем. "Пашкоджана чатыры шкла: задняе, два бакавыя і шкло дзвярэй, прабіта аўташына. Аўтобус сёння на лінію не выйшаў з-за гэтых няспраўнасцей. Матэрыяльны ўрон прыкладна склаў Br16 тыс.", - расказаў дырэктар філіяла "Аўтобусны парк нумар" Аляксандр Цішкевіч.
Па выпадковасці пасажыры і вадзіцель не пацярпелі. Паводле слоў кіраўніцтва аўтапарка, сёння вадзіцель гэтага аўтобуса зноў выйдзе на работу.
12 жніўня 2020, Мінск
БЕЛТА
12 жніўня 2020, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/56/55274
Текущая дата: 16.11.2024