Белорусский портал в Казахстане

МАРГ падоўжыў рэгуляванне цэн на маскі і дэзінфікуючыя сродкі да 4 кастрычніка



Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю падоўжыла дзяржрэгуляванне коштаў на маскі і дэзінфікуючыя сродкі да 4 кастрычніка.

Дзяржрэгуляванне распаўсюджваецца на сродкі абароны органаў дыхання (маскі для індывідуальнага выкарыстання) і дэзінфікуючыя сродкі, у тым ліку гелі, спрэі, за выключэннем тых, якія выкарыстоўваюцца ў якасці сыравіны, а таксама ў прамысловых, ветэрынарных, сельскагаспадарчых мэтах.

Гранічны нарматыў рэнтабельнасці для ўключэння ў адпускныя цэны вытворцаў устаноўлены на ўзроўні 10 %, лімітавая максімальная надбаўка імпарцёра — у памеры 10 %. Максімальная аптовая надбаўка да адпускной цане зацверджана на ўзроўні 15 %, максімальная гандлёвая надбаўка (з улікам аптовай) — 15 %.

Цэны на маскі і дэзінфікуючыя сродкі фармуюцца з улікам кан`юнктуры рынку, але не вышэй за абмежаванні, прадугледжаныя пастановай.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання і распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, якія ўзніклі з 7 ліпеня.

Звязда, 21 ліпеня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/57/54731
Текущая дата: 02.10.2024